Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві — Першы поспех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І змяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё з любві — Нават ненавісць і агіда... Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві. А інакш і жыць немагчыма.